Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Школьная Библиотека/Сустрэча ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Школьная Библиотека


Сустрэча на высокім ўзроўні


«Хто стукае, таму адкрываюць», – так кажуць у народзе пра людзей ініцыятыўных, якія, нягледзячы на дадатковыя клопаты, стараюцца выкарыстаць новыя магчымасці, каб зрабіць лепш, чым у іншых. Менавіта ў такім накірунку дзейнічаў загадчык бібліятэкі сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска А.Л. Бараноўскі. Некалькі гадоў назад, каб папоўніць фонд школьнай бібліятэкі літаратурай і дапаможнікамі па англійскай мове, ён звярнуўся ў Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску. І там станоўча адрэагавалі на яго просьбу. У хуткім часе прадстаўнікі Пасольства завіталі ў навучальную ўстанову, а ў якасці падарунка прывезлі адпаведную літаратуру і часопісы ў сукупнасці з тэхнічнымі сродкамі навучання.
Так сярэдняя школа №4 папала ў поле зроку дыпламатычнай місіі ЗША, а першаснае знаёмтсва перайшло ў больш цесныя формы супрацоўніцтва. Летась, напрыклад, вучні школы былі запрошаны на экскурсію ў Пасольства, а іх настаўніца, па ініцыятыве дыпламатычнай службы ЗША, была запрошана да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі па праблемах выкладання замежных моў. Школа таксама была ўключана ў пілотны праект, які быў распрацаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пасольствам ЗША па падтрымцы ў навучанні англійскай мове ў рэгіянальных школах Беларусі. Ён прадугледжвае забеспячэнне навучальных устаноў англамоўнай літаратурай і метадычнымі дапаможнікамі. Днямі, у рамках рэалізацыі гэтага проаекта, і адбылася рабочая паездка надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Карэн Сцюарт, падчас якой яна наведала сярэднюю школу №4 г. Дзяржынска. На гэты раз спадарыня Карэн Сцюарт прывезла у якасці падарунка Пасольства ЗША тэлевізар з DVD-прыстаўкай, відэакурс па тэматычнаму вывучанню англійскай мовы, слоўнікі і мастацкую літаратуру англамоўных аўтараў.
Шаноўную госцю шчыра віталі вучні і настаўнікі школы. Па традыцыі сустракалі з хлебам-соллю, затым адбылася экскурсія па школе. Спадарыня Карэн Сцюарт пабывала на ўроках малявання, гісторыі, англійскай мовы, наведала бібліятэку, агледзела экспазіцыі шкоьнага музея і зрабіла запіс у кнізе ганаровых гасцей. Усе тлумачэнні па ходу экскурсійнага агляду рабілі вучні школы, дэманстрыруючы пры гэтым добрае валоданне англійскай мовай. Амаль не спатрэбілася дапамога перакладччыка і падчас сустрэчы ў актавай зале, дзе глава дыпламатычнай місіі ЗША ў Беларусі, удзельнічаючы ў дыялогу, адказала на шматлікія пытанні дзяцей. Каля гадзіны працягвалася гэтая своеасаблівая прэс-канферэнцыя.
Вельмі крануў спадарыню карэн Сцюарт падарунак вучня 3 класа Аляксея Тузена. Гэта была карціна, дзе хлопчык намаляваў засохшае дрэва з гняздом буслоў. Гэты сюжэт выклікаў у шаноўнай госці ўспаміны пра яе родныя мясціны ў штаце Фларыда. Там, каля дома, дзе яна правяла дзяцінства, таксама было засохлае дрэва, расколатае маланкай.
Безумоўна, сустрэча з такім цікавым і абаяльным чалавекам, як спадарыня Карэн Сцюарт надоўга застанецца ў памяці калектыва настаўнікаў і вучняў школы. Ёсць спадзяванні, што і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь таксама мела добрыя ўражанні аб паездцы. Ва ўсялякім разе, яна дала высокую ацэнку валоданню англійскай мовай вучнямі і прафесійнаму майстэрству настаўнікаў сярэдняй школы №4.


//Сцяг Кастрычніка.- 2008. – №135. – 21 лістапада


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY