Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Школьная Библиотека/КнижнВыставки ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Школьная Библиотека


Кніжныя выстаўкі – гэта выдатна!


Па кніжнай выстаўцы мяркуюць пра стыль дзейнасці бібліятэкі – творчы або фармальны, і пра стаўленне да чытачоў. Конкурс на лепшую агучаную выстаўку, які быў праведзены 13 сакавіка 2004 года аддзелам адукацыі Дзяржынскага райвыканкама, паказаў, што ў нашых школьных бібліятэках працуюць творчыя людзі. Бо кожная выстаўка – гэта погляд на свет чалавека, які падрыхтаваў яе. І толькі тады, калі прысутнічае асобасны пачатак, выстаўка будзе мець поспех.
Конкурс быў праведзены ў рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які штогод адзначаецца 2 красавіка – у дзень нараджэння Г.Х. Андэрсена. Удзел у конкурсе прынялі ўсе школы раёна і горада Дзяржынска. Ва ўсіх прадстаўленых экспазіцыях выкарыстоўваліся матэрыялы па краязнаўству самага рознага характару і зместу. Гэта быў не проста конкурс, гэта было яркае, запамінальнае свята Яе Вялікасці Кнігі. Арганізатарам конкурсу – вядучаму спецыялісту аддзела адукацыі В.В. Рубіс і намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №4 Дзяржынска Р.Н. Смеян – удалося стварыць самыя добрыя і камфортныя ўмовы для ўдзелу дзяцей ў гэтым свяце Кнігі.
Пошум лесу, спевы птушак. Так пачалася прэзентацыя кніжнай выстаўкі “Птушынае царства” бібліятэкі сярэдняй школы №1 г.п. Негарэлае. Школьнікі, апранутыя ў касцюмы герояў твораў, інсцэніравалі старонкі кніг, прадстаўленых на выстаўцы, звярталі ўвагу прысутных на беражлівае стаўленне да птушыных сяброў.
“Лесавічок навучыць” – тэма кніжнай выстаўкі бібліятэкі Станькаўскай школы-інтэрната. “У саюзе з прыродай” – кніжная выстаўка бібліятэкі Баравікоўскай сярэдняй школы. У афармленні гэтых выставак былі выкарыстаны экспанаты, зробленыя рукамі саміх дзяцей. Героі кніг расказвалі пра сябе, задавалі пытанні, на якія можна было знайсці адказы ў кнігах, прадстаўленых на выстаўках. Па суседству – запрашае да сябе ў “Чароўную хатку” Несцерка. Гэта экспазіцыя бібліятэкі Дзямідавіцкай сярэдняй школы. Вучні ў нацыянальных строях, выкарыстоўваючы элементы тэатралізацыі, знаёмілі гледачоў з беларускай народнай творчасцю. Бібліятэка сярэдняй школы №1 Дзяржынска ў адным з раздзелаў сваёй экспазіцыі “Калі вам па душы прыгажосць зямная” прадставіла творчасць вучняў школы: вершы, апавяданні, малюнкі. Выстаўка-хобі “Ведай нашых!” – гэта выстаўка бібліятэкі Грычынскай сярэдняй школы. Побач з рэкамендуемымі кнігамі экспаніраваліся прадметы, вырабленыя вучнямі паводле парад, чарцяжоў, выкраек з гэтых кніг. Вялікую пошукавую работу па збору матэрыялаў па гісторыі Дзяржынска і яго жыхароў правялі вучні сярэдняй школы №4 горада. Сабраныя матэрыялы былі аформлены ў экспазіцыю “Мой край дарагі, старонка мая”, адкрыла прэзентацыю выстаўкі песня “Аб Дзяржынску”. У форме літаратурна-музычнай кампазіцыі была прэзентавана выстаўка “Беларусь – мая Радзіма, краса, і гонар, і любоў!” бібліятэкі Фаніпальскай сярэдняй школы №2.
І няхай большая частка літаратуры, прапанаванай на выстаўках, не новая, але адмысловае афармленне выставак, нетрадыцыйная форма падачы матэрыялаў выклікалі цікавасць у гледачоў.
Журы прыйшлося нялёгка: выбіраць даводзілася лепшых з лепшых. Пераможцамі конкурсу сталі: бібліятэкі сярэдніх школ №№2, 4, 1 горада Дзяржынска; бібліятэка сярэдняй школы №1 г.п. Негарэлае; бібліятэка Баравікоўскай сярэдняй школы. Яны атрымаюць невялікія грашовыя прызы, якія будуць выкарыстаны на папаўненне фондаў бібліятэк.
“Я бачу важнейшую задачу выключнай важнасці ў тым, каб чытанне стала самым моцным, неадольным духоўным захапленнем дзіцяці, каб у кнізе чалавек на ўсё жыццё знайшоў прывабнасць і шыкоўныя ўзаеміны з думкай, хараством, веліччу чалавечага духу, невычэрпнай крыніцай ведаў. Гэта адна з элементарных заканамернасцей выхавання: калі чалавек не знайшоў у школе свету кніг, калі гэты свет не адкрыў перад ім інтэлектуальных радасцей быцця, школа нічога яму не дала, і ён пайшоў у жыццё з пустой душой”. Гэта словы вялікага педагога Васіля Аляксандравіча Сухамлінскага.


Ала Шавейка,
галоўны бібліятэкар Навукова-педагагічнай бібліятэкі НІА

// Настаўніцкая газета. – 2004. – 27 сакавіка


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY