Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Школьная Библиотека/BBZ ...

ПА МІНІСТЭРСТВУ НАРОДНАЙ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


Абласным і Мінскаму гарадскому ўпраўленням народнай одукацыі


10 снежня 1991 г. № 03.1–19/815


АБ ПРАГРАМЕ
„АСНОВЫ БІБЛІЯТЭЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ 1–9 КЛАСАЎ"


Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь накіроўвае для выкарыстання ў практычнай рабоце праграму „Асновы бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў вучняў 1–9 класаў". Яе мэта – навучыць кожнае дзіця карыстацца грамадскімі кніжнымі фондамі, даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, выпрацаваць прывычку штодзённа карыстацца кнігай – галоўнай крыніцай ведаў, сфарміраваць навык работы з кнігамі і перыядычнымі выданнямі.


Перад пачаткам навучальнага года мэтазгодна скласці графік правядзення заняткаў ва ўсіх класах.


Тэмы заняткаў з вучнямі 1–4 класаў уключаны ў праграму пачатковай агульнаадукацыйнай школы. Заняткі праводзяцца настаўнікамі або бібліятэкарамі па рашэнню адміністрацыі і аплачваюцца за кошт гадзін, прадугледжаных вучэбнай праграмай пачатковай школы. Заняткі з вучнямі 5–9 класаў праводзяцца бібліятэчнымі работнікамі або настаўнікамі мовы і літаратуры і аплачваюцца за кошт эканоміі сродкаў па фонду заработнай платы, калі яны праводзяцца ў пазакласны час.


Намеснік міністра Г.А. БУТРЫМ


АСНОВЫ БІБЛІЯТЭЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ 1–9 КЛАСАЎ


Праграмай прадугледжваецца, каб у канцы навучання кожны школьнік: меў патрэбу ў сістэматычным чытанні;


быў знаёмы са структурай кнігі; умеў вызначаць прыкладны змест кнігі пры беглым яе праглядзе;


умеў самастойна праводзіць пошук і выбар літаратуры, выкарыстоўваючы кніжныя выстаўкі, рэкамендацыйныя бібліяграфічныя паказальнікі, альбомы, каталогі, картатэкі, паліцы адкрытага доступу; умеў складаць спісак кніг для чытання;


навучыўся выкарыстоўваць у навучальных мэтах, пры выкананні грамадскіх даручэнняў навукова-папулярную, грамадска-палітычную, крытычную, даведачную літаратуру, перыядычныя выданні;


умеў прымяняць бібліятэчна-бібліяграфічныя веды пры вывучэнні навуковых дысцыплін, у грамадскай рабоце, у працэсе самаадукацыі;


стаў актыўным прапагандыстам кнігі і бібліятэкі.


Праграма разлічана на навучанне дзяцей з 6-гадовага ўзросту. Яна пабудавана з улікам узроставых асаблівасцей вучняў. Прадугледжваецца паступовае назапашванне і паглыбленне ведаў аб кнізе: ад першага знаёмства з бібліятэкай – да вывучэння зместу розных раздзелаў кніжнага фонду (грамадска-палітычная, мастацкая, крытычная, прыродазнаўчанавуковая, даведачная літаратура, кнігі па мастацтву, тэхніцы); ад выбару кніг па ілюстраванаму каталогу „Что нам читать?" – да выкарыстання сістэматычнага каталога, картатэк, рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў; ад кароткага запісу аб прачытанай кнізе – да разгорнутага водзыву аб ёй (канспектавання, складання тэзісаў); ад знаёмства з „энцыклапедыяй для маленькіх" – да работы з даведачнай літаратурай. Асобныя тэмы паўтараюцца: веды дзяцей паглыбляюцца, наступныя заняткі праводзяцца на больш складаным матэрыяле.


Паколькі некаторыя чытацкія навыкі ўжо ў канцы навучання ў пачатковай школе павінны быць вельмі трывалыя, неабходна прывіваць іх з першых дзён знаходжання дзіцяці ў школе. Да іх адносяцца не толькі гігіенічныя (правільная поза, асветленасць, працягласць работы з кнігай і да т. п.), але і такія, як прывычка карыстацца грамадскай бібліятэкай, навык асцярожнага абыходжання з кнігай.


На занятках з малышамі належыць шырэй выкарыстоўваць гульнявыя і тэатралізаваныя сітуацыі, наглядныя і тэхнічныя сродкі, групавыя і індывідуальныя заданні, якія стымулююць пазнаваўчую дзейнасць.


У рабоце з малодшымі падлеткамі кіраўнікі чытання прымяняюць увесь арсенал метадычных прыёмаў: гутарку, лекцыю, дыспут, практычны занятак і семінар, даклад або паведамленне, магчыма, нават урок-канцэрт. Найбольш пераважнымі з’яўляюцца актыўныя метады: самастойнае бібліяграфічнае адшуканне, назіранні, аналіз і да т. п.


Чым старэйшыя школьнікі, тым большая роля ў занятках адводзіцца самастойным работам, якія адпавядаюць іх асабістым інтарэсам і патрэбнасцям.


Найбольш эфектыўнай формай з’яўляюцца гутаркі, франтальныя апытанні, дзелавыя гульні. Актыўнасць дзяцей гэтага ўзросту выключна высокая, і кіраўнікі чытання павінны навучыць дзяцей выкарыстоўваць набытыя веды, і навыкі ў навучальнай і грамадскай рабоце.


Для старэйшых падлеткаў даступны і лекцыі, і семінары. Аднак лекцыя – найбольш цяжкі від работы для школьнікаў, таму прапануецца даваць у форме лекцыі-агляду толькі тры тэмы. Пры іх правядзенні неабходна выкарыстоўваць ілюстрацыі і кінафотафонадакументы (у час лекцыі могуць гучаць музыка, урыўкі з мастацкіх твораў, дэманстравацца слайды, дыяпазітывы, дыяфільмы).


Семінарскія заняткі – лепшая форма праверкі дамашніх работ вучняў. Падрыхтоўка паведамленняў, дакладаў, абмен думкамі – добрая школа самастойнай работы з кнігай. Настаўнікам і бібліятэкарам трэба імкнуцца да пераадолення звыклага стэрэатыпу ўрока, сустрэчы з кнігай менш за усе павінны быць падобнымі да яго. Чым цікавей было школьнікам на занятку, тым ахвотней яны ідуць у бібліятэку, адшукваюць і чытаюць рэкамендаваныя кнігі, робяць выпісы, пішуць водзывы.


Хочацца перасцерагчы кіраўнікоў чытання і ад традыцыйнай лічбавай ацэнкі поспехаў дзяцей. Тут дакладней дзейнічае іншая сістэма заахвочванняў: самае цікавае дамашняе задание – таму, хто лепш засвоіў матэрыял папярэдняга занятку, першая чарга на новую кнігу – таму, хто цікавей за ўсіх напісаў водзыў, аўтару лепшых ілюстрацый да кнігі – удзел у выстаўцы творчых работ у школе, бібліятэцы, Доме піянераў. Дзеці павінны адчуваць непасрэдную залежнасць іх поспехаў у школе ад умення карыстацца кнігай, бібліятэкай.


Вельмі важна арганізаваць замацаванне і практычнае прымяненне ведаў, атрыманых дзецьмі. Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды і навыкі яны могуць выкарыстоўваць у падрыхтоўцы самастойных навучальных заданняў па розных прадметах, у грамадскай і гуртковай рабоце, у падрыхтоўцы да алімпіяды, падарожжаў, свят і г. д. Настаўніку належыць заахвочваць развіццё бібліятэчна-бібліяграфічных навыкаў у вучняў, прапагандаваць літаратуру, звязаную з вывучэннем школьных дысцыплін, пастаянна падтрымліваць інтарэс да даведачных выданняў, прывучыць да работы ў бібліятэцы. Бібліятэкар, даючы юным чытачам максімальна поўную магчымасць выкарыстоўваць свае веды ў час наведвання бібліятэкі, будзе садзейнічаць замацаванню ў іх навыкаў выбару кніг і работы з імі у працэсе кіраўніцтва чытаннем.


Навык уважлівага, удумлівага чытання мастацкай літаратуры настаўнік-славеснік можа фарміраваць на кожным уроку, гэтаму будуць садзейнічаць чытальніцкія канферэнцыі, сустрэчы з пісьменнікамі, прагляд экранізацый вядомых твораў літаратуры, наведванне музеяў, выкананне вучнямі творчых работ, вядзенне дзённіка чытання.


Інтарэс школьнікаў да кніжных ілюстрацый стане больш глыбокім і пастаянным, калі настаўнік будзе часцей выкарыстоўваць іх на уроках літаратуры і пазакласнага чытання.


Выкладчыкі розных прадметаў могуць актыўна садзейнічаць замацаванню ў дзяцей прывычкі карыстацца даведачнай літаратурай: заданні па любому прадмету можна прадумаць так, што вучні будуць вымушаны звяртацца да слоўнікаў і даведнікаў. Асобая роля тут адводзіцца такім формам пазакласнай работы, як алімпіяды, тэматычныя вечары, „Турнір кемлівых" і да т. п. Прапагандаваць літаратуру аб навуцы і тэхніцы могуць кіраўнікі гурткоў дзіцячай тэхнічнай шорчасці.


Для фарміравання ўстойлівага інтарэсу падлеткаў да перыёдыкі, да дзіцячых і юнацкіх галіновых часопісаў недастаткова двух-трох заняткаў. Настаўнікі павінны пастаянна браць матэрыялы з перыёдыкі для навучання і выхавання падлеткаў. Школьны бібліятэкар разам з актывам вядзе папкі выразак на актуальныя тэмы, сочыць за тым, каб рэгулярна вывешваліся свежыя нумары газет.


У канцы навучальнага года належыць правесці выніковы занятак бібліятэчна-бібліяграфічнага цыкла. На гэтым масавым мерапрыемстве вучні змогуць прымяніць агрыманыя веды. Педагагічны калектыў школы і работнікі дзіцячай бібліятэкі павінны падрыхтаваць яго сумесна.


У заключэнне неабходна яшчэ раз падкрэсліць важнасць цеснага кантакту школы і бібліятэкі, адзінага планавання ўсёй работы з кнігай, выхавання у дзяцей бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры.



ПРАГРАМА ЗАЛЯТКАЎ 3 ВУЧНЯМІ 1–9 КЛАСАЎ


1 клас


Тэма 1. Першае наведванне дзіцячай бібліятэкі.


Падарожжа па бібліятэцы. Паняцце аб бібліятэцы, абанемент і чытальная зала. Як самому выбраць кнігу (скрынкі для выбару кніг, кніжныя выстаўкі, закладкі). Як запісацца у бібліяіэку.


Сустрэча з героямі любімых кніг.


Тэма 2. Правілы карыстання кнігамій.


Значэнне беражлівых адносін да кнігі. Правілы карыстання кнігай. Самыя простыя аперацыі па рамонту кніг, выраб закладкі. (Практычная работа.)


*Тэмы заняткаў з вучнямі 1—4 класаў уключаны ў праграму пачатковых класаў агулънаадукацыйнай школы.


2 клас


Тэма I. Знаёмства з бібліятэкай (экскурсія).


Прызначэнне бібліятэкі. Абанемент і чытальная зала. Бібліятэкар і чытач. Правілы карыстання бібліятэкай. Літаратурныя ранішнікі.


Жанравае і тэматычнае багацце бібліятэчных фондаў. Расстаноўка кніг на паліцах ва ўмовах адкрытага доступу.


Тэма 2. Структура кнігі.


Першае знаёмства са структурай кнігі: вокладка (пераплёт), карашок, старонкі, ілюстрацыі. Своеасаблівасць „почырка" розных мастакоў – ілюстратараў дзіцячых кніг.


Прагляд кнігі.


Тэма 3. Газеты і часопісы для дзяцей.


Паняцце аб газеце і часопісе. Дзіцячыя газеты і часопісы нашай краіны.


Часопісы „Вясёлка", „Веселые картинки", „Мурзилка", „Трамвай": чытацкае прызначэнне, змест, афармленне.


Што значыць падпісацца на газету і часопіс, хто прыносіць перыядычныя выданні дадому? Як самім выпусціць газету дома і ў класе.


З клас


Тэма L Структура кнігі.


Паглыбленне ведаў аб структуры кнігі: тытульны ліст (прозвішча аўтара, загаловак, выдавецтва), змест, прадмова. Умение вызначыць змест і чытацкае прызначэнне кнігі. Ілюстрацыі, іх значэнне для больш глыбокага ўспрымання тэксту.


Тэма 2. Выбар кніг у бібліятэцы.


Адкрыты доступ да кніжнага фонду: парадак расстаноўкі кніг на паліцах, раздзяляльнікі на паліцах. Прагляд кнігі ля паліц. Закладкі, як імі карыстацца. Кніжныя выстаўкі, плакаты, альбомы.


Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі для малодшых школьнікаў. Сістэматычны каталог. Каталожная картка. Сувязь каталога з расстаноўкай кніг на паліцах. Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя спіскі, картатэкі.


4 клас


Тэма 1. Навукова-пазнавальная літаратура для малодшых школьнікаў.


Разнастайнасць тэматыкі навукова-пазнавальных кніг. Іх аўтары – вучоныя, інжынеры, журналісты, падарожнікі (Б. Жыткоў, В. Біянкі, С. Сахарнаў і інш.). Серыі навукова-пазнавальных кніг („Почемучкины книжки" і інш.), іх афармленне.


Тэма 2. Даведачная літаратура.


Паняцце аб энцыклапедыях, слоўніках, даведніках. Энцыклапедыя „Что такое, кто такой?". Энцыклапедычныя слоўнікі серыі „От А до Я...". Іх структура: алфавітнае размяшчэнне матэрыялу, алфавітныя паказальнікі і г. д. Выкарыстанне гэтых кніг у навучальных мэтах і пры выкананні грамадскіх даручэнняў.


Даступная форма выкладання навуковых ведаў у энцыклапедычных кнігах для юных чытачоў.


Тэма 3. Як чытацъ кнігі.


Папярэдняя ўстаноўка на чытанне. Знешнія ўмовы чытання (цішыня, добрая асветленасць, правільная зручная поза).


Увага да тэксту, да мастацкай дэталі. Павольнае чытанне, перачыт-ванне.


Прадмова і пасляслоўе. Абмеркаванне кнігі з таварышамі, бацькамі, бібліятэкарам.


5 клас (4 гадз.)


Тэма I. Структура кнігі (1 гадз.).


Анатацыя. Прадмова. Пасляслоўе. Змест. Слоўнік.


Выкарыстанне ведаў аб структуры кнігі пры выбары, чытанні кніг і рабоце з імі.


Тэма 2. Мастацкае афармленне кнігі. Ілюстрацыі (1 гадз.).


Элементы афармлення кнігі. Тыпы ілюстрацый: фотаздымкі, чарцяжы, карты, малюнкі і г. д.


Ілюстраванне мастацкіх твораў, своеасаблівыя манеры мастакоў. Параўнанне ілюстрацый розных мастакоў да аднаго і таго ж твора, роля ілюстрацый ва ўспрыманні тэксту.


Тэма 3. Выбар кніг у бібліятэцы. Сістэматычны каталог (1 гадз.).


Кніжныя выстаўкі, бібліятэчныя плакаты. Бібліятэчныя каталогі, тэматычныя картатэкі, бібліяграфічныя паказальнікі, спіскі. Адкрыты доступ да кніжнага фонду, асаблівасці расстаноўкі кніг для вучняў 5–6 класаў у дадзенай бібліятэцы, раздзяляльнікі для паліц, унутрыпалічныя выстаўкі. Альбом водзываў чытачоў на кнігі.


Сістэматычны каталог. Тытульны ліст кнігі і каталожная картачка. Анатацыя на каталожнай картачцы. Шыфр. Структура сістэматычнага каталога для вучняў 5–6 класаў, раздзяляльнікі. Алфавітна-прадметны паказальнік („ключ").


Тэма 4. Запісы аб прачытаным. Дзённік чытання (1 гадз.).


Дзённік чытання – чытацкая біяграфія чалавека, спосаб працяглага захавання інфармацыі аб прачытаных кнігах, адзін з метадаў паглыблення ўспрымання мастацкай літаратуры, сродак развіцця мыслення і пісьмовай мовы школьнікаў. Магчымая форма вядзення дзённіка (аўтар, загаловак, час чытання кнігі, асноўныя дзеючыя асобы, тэма, уражанне, якое кніга выклікала ў чытача, радкі, што спадабаліся...). Афармленне дзённіка.


6 клас (6 гадз.)


Тэма 1. Выбар кніг. Бібліяграфічныя паказальнікі (1 гадз.).


Бібліяграфія як навука, яе змест і прызначэнне. Прафесія – бібліёграф.


Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя паказальнікі для школьнікаў. Віды паказальнікаў, звесткі аб кнігах, якія ў іх утрымліваюцца. Паказальнік – першы памочнік школьніка ў выбары кніг для чытання.


Тэма 2. План чытання (1 гадз.).


Паняцце аб самаадукацыйным чытанні. Крыніцы інфармацыі аб кнігах (бібліятэчныя каталогі і картатэкі, рэкамендацыйныя бібліяграфічныя паказальнікі, прыкніжныя і ўнутрычасопісныя спіскі, сродкі масавай інфармацыі, парады дарослых і пагодкаў). Планавае чытанне – магчымасць атрымання сістэматычных звестак па прадмету, які цікавіць. Адрозненне індывідуальнага плана чытання ад спіскаў літаратуры для пазакласнага чытання. Як скласці індывідуальны план чытання.


Тэма 3. Як чытаць кнігу (1 гадз.).


Літаратура мастацкая і навукова-папулярная.


Паняцце аб мэтах і спосабах чытання.


Мэта чытання мастацкай літаратуры: маральнае, ідэйнае, эстэтычнае выхаванне, развіццё мастацкага густу, абагачэнне жыццёвага вопыту, выхаванне эмацыянальнай культуры. Спосаб чытання мастацкай літаратуры: удумлівае, павольнае, поўнае чытанне і перачытванне. Роля ўяўлення пры чытанні мастацкай літаратуры. Увага да мастацкай дэталі, мовы, твора.


Мэта чытання навукова-папулярнай літаратуры: пашырэнне ведаў аб свеце, кругагляду, развіццё дапытлівасці, падрыхтоўка да збору, даклада, набыццё працоўных навыкаў і г. д. Спосабы чытання навукова-папулярнай літаратуры: прагляд, выбарачнае і поўнае чытанне, вывучэнне.


Тэма 4. Запісы аб прачытаным. Водзыў аб кнізе (1 гадз.).


Водзыў – асэнсаваная думка чытача аб кнізе, падмацаваная спасылкамі на тэкст твора.


Адзін з варыянтаў структуры водзыву: кароткі пераказ зместу, звесткі аб месцы і часе дзеяння твора, роздум аб тым, чым кніга ўзбагаціла, зацікавіла чытача, каму з таварышаў ён хоча яе рэкамендаваць.


Тэма 5. Даведачная літаратура. Слоўнікі. Дзіцячая энцыклапедыя (1 гадз.).


Тыпы даведачных выданняў для школьнікаў 11–12 гадоў. Дзіцячая энцыклапедыя: структура выдання у цэлым і асобнага тома, даведачны аддзел. Прынцыпы карыстання Дзіцячай энцыклапедыяй.


Слоўнікі, іх структура і прынцып работы з імі.


Тэма 6. Перыядычныя выданні, адрасаваныя малодшым подлеткам (1 гадз.).


Часопіс, кароткая характарыстыка папулярных дзіцячых часопісаў. Прынцыпы арганізацыі матэрыялу ў іх. Змест дзіцячых часопісаў, іх аўтары і стваральнікі. Як чытаць часопіс.


Выкарыстанне матэрыялаў перыёдыкі ў навучальным працэсе, пры выкананні грамадскіх даручэнняў, на гуртковых занятках.


7 клас (4 гадз.)


Тэма 1. Доведачно-бібліяграфічны апарат бібліятэкі (2 гадз.).


Сістэматычны каталог. Структура каталога. Сістэматычная картатэка газетных і часопісных артыкулаў, яе структура. Іншыя картатэкі. Бібліяграфічныя паказальнікі.


Даведачная літаратура. Яе значэнне для самастойнай работы з кнігай, для самаадукацыі.


Энцыклапедыі: універсальныя (ВСЭ, МСЭ, ДЭ) і галіновыя (гістарычная, тэатральная, літаратурная і г .д.).


Галіновыя слоўнікі і кнігі энцыклапедычнага характеру для вучняў 7–9 класаў. Прынцыпы работы з даведачнымі выданнямі.


Паказ слоўнікаў і даведнікаў у сістэматычным каталозе дадзенай бібліятэкі. Выкарыстанне даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі для адшукання літаратуры ў дапамогу вучобе, грамадскай рабоце, самаадукацыі, арганізацыі вольнага часу.


Даведачныя выданні ў дамашняй бібліятэцы.


Тэма 2. Запісы аб прачытаным (1 гадз.).


Значэнне запісаў аб прачытаным мастацкім творы (асмысленне прачытанага, хуткае аднаўленне ў памяці забытага твора і г. д.). Прыкладная форма вядзення запісаў: кароткія звесткі аб аўтары, загаловак, выхадныя даныя, час стварэння твора, водзыў аб кнізе, урыўкі, якія найбольш спадабаліся.


Мэта запісаў пры чытанні навукова-папулярнай літаратуры: больш глыбокае засваенне прачытанага, накапленне даведачнага матэрыялу па розных галінах навукі, тэхнікі, культуры і г. д. Форма запісаў: анатацыі, выпіскі (даслоўныя, скарочаныя).


Выкарыстанне запісаў аб прачытаным у практычнай дзейнасці.


Тэма 3. Кніга і яе стваральнікі. Структура кнігі, выкарыстанне яе навукова-даведачнага апарату(1 гадз.).


Паглыбленне ведаў вучняў аб кнізе, знаёмства з новымі паняццямі і тэрмінамі (серыя, выхадныя даныя, форзац, франтыспіс, калонтытул і г. д.), дадатковыя звесткі аб тытульным лісце (інфармацыя аб перакладчыку, перавыданні). Навукова-даведачны апарат выдання. Прадмова. Каментарыі, іх месца ў кнізе (падрадковыя і вынесеныя у канец). Дапаможныя паказальнікі (імянны, прадметны, храналагічны, геаграфічных назваў, адрасатаў і інш.). Зводны алфавітны паказальнік да збору твораў. Выкарыстанне навукова-даведачнага апарату пры чытанні кнігі.


Ілюстрацыі ў навуковай, навукова-папулярнай, дакументальнай, мемуарнай літаратуры.


Роля ілюстрацыі ў мастацкай кнізе. Глыбокае пранікненне мастака ў задуму пісьменніка, жаданне дапамагчы чытачу лепш зразумець змест твора. Адно з прызначэнняў кніжнай ілюстрацыі – развіццё мастацкага густу ў чытача.


Кароткая гісторыя кніжнага мастацтва (Альбрэхт Дзюрэр). Майстэрства мастакоў кнігі (У. Фаворскі, А. Родчанка, Я. Кібрык, М. Кузьмін, В. Гараеў і інш.).


8 клас (3 гадз.)


Тэма 1. Перыядычныя выданні, адрасованыя моладзі (1 гадз.).


Роля перыядычнага друку ў жыцці краіны. Профіль, чытацкае прызначэнне перыядычных выданняў. Кароткая характарыстыка „Комсомольской правды" (змест газеты, яе асноўныя рубрыкі, аддзел пісем, „Алый парус")” Грамадска-палітычныя і мастацкія часопісы для моладзі. Кароткая характарыстыка часопісаў „Маладосць", „Крыніца", „Родная прырода", „Юность", „Смена", „Ровесник", „Парус".


Галіновыя і тэхнічныя часопісы для моладзі, іх кароткая характарыстыка („Техника – молодежи", „Физкультура и спорт" і інш.).


Метады работы з перыядычнымі выданнямі. Выкарыстанне картатэкі газетных і часопісных артыкулаў.


Тэма 2. Кнігі па навуцы і тэхніцы (1 гадз.).


Гісторыя, апошнія дасягненні навукі і тэхнікі і навукова-папулярная літаратура. Тэматыка навукова-папулярных кніг, сувязь іх са школьнай праграмай па фізіцы, хіміі, біялогіі і г. д. Навукова-папулярныя кнігі для падлеткаў: біяграфічныя нарысы, аповесці, мемуары; публіцыстычныя творы; „займальныя" кнігі; літаратура ў дапамогу юным тэхнікам-канструктарам. Аўтары навукова-папулярных кніг для падлеткаў і юнацтва. Серыі навукова-папулярных кніг. Своеасаблівасць кніг аб навуцы і тэхніцы, асаблівасці іх чытання і шляхі выкарыстання ў практычнай дзейнасці.


Даведачная навукова-тэхнічная літаратура (кароткая характарыстыка найболыи папулярных даведнікаў).


Паказ кніг па навуцы і тэхніцы ў сістэматычным каталозе, бібліяграфічных паказальніках; іх месца на паліцах адкрытага доступу.


Тэма 3. Кнігі па мастацтву (1 гаді.).


Жанравая і тзматычная разнастайнасць кніг па мастацтву: біяграфіі, нарысы творчасці мастакоў, манаграфіі аб асобных перыядах у развіцці мастацтва, мемуары, альбомы. Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў кнігах па мастацтву, іх роля ў эстэтычным развіцці чытача. Серыі кніг па мастацтву.


Паказ кніг па мастацтву ў сістэматычным каталозе і бібліяграфічных паказальніках; іх месца на паліцах адкрытага доступу.


9 клас (3 гадз.)


Тэма 1. Выкарыстанне бібліяграфічных дапаможнікаў пры пошуку і выбары літаратуры (1 гадз.).


Роля бібліяграфіі ў сучасным жыцці. Дзяржаўная бібліяграфія ў краіне (бягучая і рэтраспектыўная). НВА „Книжная палата" і яго прадукцыя. Рэкамендацыйная бібліяграфія. Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў: паказальнікі, спіскі, гутаркі аб кнігах. Структура дапаможнікаў, характар інфармацыі аб кнігах. Выкарыстанне бібліяграфічных дапаможнікаў для адбору літаратуры. Інфармацыя аб кнігах і часопісах (спецыяльны раздзел у газеце „Книжное обозрение", прысвечаны дзіцячай і юнацкай літаратуры); унутрыкніжныя бібліяграфічныя спіскі.


Тэма 2. Метады самастойнай работы з літаратурай (1 гадз.).


Мэта чытання і метады самастойнай работы з кнігай, артыкулам.


План кнігі, артыкула. Канспектаванне. Віды канспектаў (тэкстуальны, свабодны, змешаны). Складанне тэзісаў. Афармленне, сістэматызацыя і захаванне канспектаў, тэзісаў, выпісак, газетных і часопісных выразак.


Бібліяграфічнае афармленне цытат і выпісак.


Спісак выкарыстанай літаратуры.


Тэма 3. Крытычноя літаратура (1 гадз.).


Роля літаратурнай крытыкі ў выхаванні чытача. Вялікія рускія крытыкі.


Віды крытычнай літаратуры. Крытычны аддзел часопіса, яго роля ў выхаванні мастацкага густу чытачоў.


Мэта чытання крытычнай літаратуры: пашырэнне ведаў у галіне гісторыі і тэорыі літаратуры; паглыбленне ўспрымання мастацкага твора; падрыхтоўка да урока, даклада, сачынення, чытацкай канферэнцыі, літаратурнага вечара.


Паказ крытычнай літаратуры ў каталозе, картатэцы газетных і часопісных артыкулаў, яе месца на паліцах адкрытага доступу.


3 а у в а г а: метадычныя распрацоўкі заняткаў і матэрыялы для іх правядзення даюцца у кнізе „Библиотечно-библиографические знания — школьникам" (М., „Книжная палата", 1989).


(З.№3,1992г.)


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY