Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: РоднаяМова ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Тэма: Родная мова як універсальны сродак фарміравання асобы


Мэта: стварыць умовы для выказвання меркаванняў пра родную мову, слова, уплыў на падрастаючае пакаленне; змадэляваць калектыўную думку пра ролю роднай мовы ў жыцці Дзяржынскага раёна.


Удзельнікі: педагогі, адміністрацыя ўстаноў адукацыі, вучні, бацькі, зацікаўленыя асобы.


Пытанні для абмеркавання:
1. Актуальнасць роднага слова.
2. Павышэнне матывацыі школьнікаў да вывучэння роднай мовы – адзін са шляхоў гарманічнага развіцця асобы.
3. Пашана да роднай мовы – крок да паспяховай будучыні.



Для того, чтобы принять участие в интернет-конференции и оставить свой комментарий, необходимо:

1. Нажать на [Показать комментарии/форму] (находится ниже)
2. Ввести своё сообщение
2. Обязательно подписаться – указать, кем был отправлен данный комментарий
3. Ввести код, указанный на картинке
4. Нажать кнопку «Отправить»

Примечание: Не делайте больших отступов пробелом! Они будут увеличены в 2,5 – 3 раза!!


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментарии [Скрыть комментарии/форму]
Для кожнага чалавека найвышэйшая каштоўнасць на Зямлі – дарагая сэрцу родная мова, матчына мова. Без яе немагчыма ўявіць сабе шчаслівае жыццё. Роднае слова... Менавіта яно дорыць нам вялікую радасць існавання, гармонію. Без роднай мовы, роднага слова нельга выхаваць сапраўднага чалавека. Дзякуючы гаючай сіле слова мажліва вылечыць душу.
Улада твая напаўняе і меч, і зарніцы.
Паклоны табе абяцаюць крыніцы.
О слова! Навекі ты спыніш любую вайну.
Заўжды дасі ты сваю чысціню.
Твае паўсюдна прарочаць скрыжалі,
Твае зярняты сярпы не пажалі.
Мойса Т.І., метадыст РВМК
-- 10.0.38.46 (2014-02-23 12:47:39)
Мова – «скарб душы». «Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...» – у свой час гаварылы выдатная беларуская паэтэса Цётка. беларуская мова была і застаецца падмуркам і крыніцай нацыянальнай культуры. Мова- гэта дом быцця чалавека. Адамрэ мова – адамрэ і народ.
ДУА «Петкавіцкая сярэдняя школа Дзяржынскага раёна». М.К.Баркоўская
-- schoolnet.by (2014-02-24 10:38:44)
Многа было такіх народаў, якія страцілі сваю мову, а пасля і зусім замерлі. І мы не павінны пакідаць нашу мову, каб не ўмерлі!
Гімназія г. Фаніпаля Круглік Валерыя
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:01:18)
Мы павінны любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа!!! І ўмець дасканальна валодаць ёю!Мова – гэта наш ясны хлеб, песня продкаў! Без цябе, родная мова, не патрэбен мне рай на душы!
Гімназія г.Фаніпаля Стыраў Аляксей
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:04:07)
1. Так, як мы жывём у Беларусі, мы найперш павінны на першае месца ставіць нашу беларускую мову, мову нашай нацыі, а яна зараз знаходзіцца ў нейкім “цікавым”становішчы.
2. Калі чалавек лічыць сябе беларусам, годным беларусам, то яго не патрэбна пад прымусам застаўляць цікавіцца ўсім беларускім. Ён і сам будзе далей развівацца ў гэтым кірунку. Мы думаем, што такое можа адбыцца толькі тады, калі не толькі настаўнікі беларусаведы будуць прымаць у гэтым актыўны ўдзел. Выхаваць сапраўднага чалавека – патрыёта сваёй Бацькаўшчыны можна толькі з самага маленства, і калі ў гэтым будуць прымаць удзел непасрэдныя яго выхавальнікі: бацькі ў першую чаргу, выхавальнікі дзіцячых садкоў, а затым ужо настаўнікі – беларусаведы.
Настаўнікі Скірмантаўскай СШ
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:05:25)
У ірландскага вучонага Дэві ёсць мудрае выказванне ў дачыненні да роднай мовы: “Кожны народ павіне аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная абарона, куды больш моцная, чым усе яго цытаделі”.
Мы жывём у складаны час, калі родная мова “выцясняецца” з паўсядзённага жыцця. Аднак, аналізуючы гісторыю Беларусі, кожны гістарычны час для нашай мовы быў не ў яе карысць. Каб застацца сапраўдным беларусам, а не “тутэўшым”, на роднай зямлі трэба аберагаць і захоўваць у першую чаргу родную мову.
ДУА “Дварышчанская сярэдняя школа”
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:09:23)
Мова- вопратка народа. У кожнага народа яна розная, але для ўсіх яна самая лепшая, самая мілагучная і дарагая сэрцу. Мова засталася нам ад продкаў, якія ў свой час баранілі яе. Мы, цеперашняе пакаленне, павінны не толькі ганарыцца мовай, але і захоўваць яе.
Гімназія г. Фаніпаля Зайцава Дар'я
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:14:38)
Роднае слова!
Ты нам тлумачыш усе дзівы свету.
Цётка

Адной з істотных адзнак кожнага народа з’яўляецца яго мова. Беларускі паэт Францішак Багушэвіч пісаў, што мова – гэта “адзежа душы” чалавека. Яна ўніверсальная форма выяўлення, існавання і захавання духоўнай культуры нацыі.
Беларуская мова як дзяржаўная адкрывае для кожнага грамадзяніна сувэрэннай Беларусі шырокі шлях да ведаў, спрыяе фарміраванню яго асобы. Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае, светлае, гордае імя – беларусы.
Родная беларуская мова – найвялікшае багацце беларусаў. Яна непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якія яе стварылі і карыстаюцца ёю. Пераважна на грунце мове, у самой мове, сродкамі мовы выяўляецца ўсё, што напрацавана за стагоддзі народам, а менавіта – гістарычная памяць, этнічная адметнасць, нацыянальная самасвядомасць, сваё светаўспрыманне, увесь духоўны скарб і душэўны лад народа.
Мова – гэта дом быцця чалавека, грамадства, нацыі. І першы абавязак кожнай асобы – добра ўладкавацца ў сваім нацыянальным доме, гэта значыць дасканала авалодаць роднай мовай – неацэнным скарбам, трывалым падмуркам і жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры. Трэба, каб сам чалавек адчуў, што вывучэнне роднай мовы садзейнічае пазнанню, спасціжэнню ім вышэйшых каштоўнасцей сапраўднага, добрага і прыгожага на той зямлі, дзе ён жыве і працуе, дзе нарадзіліся яго дзеці…

ДУА “Дзямідавіцкі ВПК ДС – БШ”
-- schoolnet.by (2014-02-24 11:17:11)
«Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ», – лічыў І.Мележ. На жаль, некаторыя беларусы саромеюцца размаўляць на роднай мове. Давайце ж вучыцца сваёй мове! Няхай льецца яна з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць у нашых з вамі размовах!
Малінін Віталій, вучань 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»
-- sh4-gw.schoolnet (2014-02-24 11:47:17)
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без народа.
Я лічу, што павага да роднай мовы – гэта крок да паспяховай будучыні! Наша мова вельмі мілагучная, прыгожая, пяшчотная, ласкавая, незабыўная. Я шчыра веру:
Мы мову сваю не забудзем,
Баронім вольны прастор.
Гасцінныя, добрыя людзі,
І з намі заўсёды анёл.

Анёл белакрылы і светлы,
Ён Богам пасланы з нябёс.
Мая Беларусь, мая песня,
Мой шлях, маё шчасце, мой лёс!

Шакаль Аліна, вучаніца 9"Б" класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»
-- sh4-gw.schoolnet (2014-02-24 12:01:14)
Беларуская мова вельмі старажытная. Нашы продкі адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні. Колькі цікавых прыказак, прымавак, казак, легенд і паданняў пакінулі нам! Беларускае слова надзвычай гучнае, звонкае, здольнае перадаваць самыя тонкія адценні пачуццяў:

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
С.Грахоўскі

Хто верне роднай мове яе прэстыж, калі не мы самі?

Макарэвіч Юлія, вучаніца 9"Б" класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Дзяржынска»
-- sh4-gw.schoolnet (2014-02-24 12:09:54)
Наконт актуальнасці: Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб'яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Наконт матывацыі: верш.
“Родная мова мая”
Я – беларус!
З дзяцінства гэтым ганаруся.
Мова мая багатая на розныя словы:
“Дзякуй”, “калі ласка” і “будзьце здаровы”…
Задаволены тым, што мова прыгожая.
Ні адна з тысяч моў на яе не падобная
Чыстая, ясная і свабодная.
Але ж наша мова знікае…
У чым справа і прычына на гэта якая?
Афіцыйная мова ў нас не адна,
Руская ёй на змену прыйшла.
Людзі саромеюцца размаўляць па- беларуску.
НЕ!Цягне ж іх “говорить по-русски”
Вось паважаю я людзей
Тых,што жылі крыху раней.
Яны за мову змагаліся,як толькі маглі,
Каб мы зараз незалежна жылі.
А пісьменнікаў нашых у турму саджалі,
І на працу ў Сібір адпраўлялі.
А народ рэвалюцыю ствараў,
Каб ты і я родную мову шанаваў.
Мая мова самая лепшая!
Сярод усіх самая найчысцейшая!
Хоць і мала людзей размаўляе на ей,
Не павінны ўсё ж мы таптаць яе нагой…
За мову трэба пастаяць.
Мы ж патрыёты, нам не трэба маўчаць!
Французы хай размаўляюць па-французску,
А беларусы, я спадзяюся, будуць гаварыць па-беларуску!
Хамёнка Дзмітрый, вучань 10 класа ДУА «Навасёлкаўскі ВПК ДС – СШ»
-- schoolnet.by (2014-02-24 13:22:36)
ДУА «Томкавіцкі ВПК ЯС-СШ». «Любіце, шануйце родную мову!»
Беларуская мова вельмі прыгожая. Чалавек, які правільна размаўляе на роднай мове, заўсёды выглядае дастойна. У нашым жыцці шмат прыкладаў калі людзі іншых нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай Беларусі, прыгожа размаўляюць па-беларуску і нясуць гэтую мову ў штодзённае жыццё. Недастаткова толькі вывучаць родную мову на ўроках, неабходна выкарыстоўваць родную мову дома.
Дэманстрацыя перадач, дзе нас вучаць правільна размаўляць, выкарыстоўваць тыя ці іншыя словы, дапамагае кожнаму чалавеку асэнсавана карыстацца роднай мовай. На жаль, асобныя маладыя людзі адмоўна ставяцца да спажывання беларускай мовы ў сваім жыцці. Чалавек без роднай мовы страчвае пачуццё павагі да Радзімы, забывае гісторыю, культуру, нацыянальныя традыцыі.
Дырэктар Балашова Г.А.
-- 192.168.214.2 (2014-02-24 13:49:12)
Упэўнена, што беларуская мова – найбагацейшая крыніца ведаў, сродак рознабаковага развіцця дзіцяці, у тым ліку станаўлення нацянальнай самасвядомасці. Без авалодвання роднай мовай нельга выхаваць у дзяцей любові і павагі да роднай зямлі, а ў вогуле – Чалавека. Таму далучаць дашкольнікаў да роднага слова неабходна з першых крокаў наведвання дашкольнай установы, ствараць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, наладжваючы на ёй асобасна значныя і эмацыянальна яскравыя зносіны.
Шануйце і беражыце родную мову!
Пятровіч І.П., загадчык ДУА «Яслі-сад № 2 г.Дзяржынска»
-- dsad2.schoolnet (2014-02-24 14:29:36)
я лічу, што галоўная задача майго пакалення-зберагчы тую спадчыну, якую прынята называць «родная мова». Гэта не толькі авалодванне правіламі, гаворка па-беларуску, але, у першую чаргу, вучыцца думаць па-беларуску, перажываць за лёс сваёй краіны і народа...
Кастэцкі Багдан вучань 8 класа гімназіі г. Дзяржынска
-- 192.168.226.3 (2014-02-24 15:53:59)
Вельмі шкада, што ў наш час рэдка дзе можна пачуць беларускую гаворку. Людзі з цікавасцю азіраюцца, калі чуюць беларускае слова ў крамах, бальніцах і іншых грамадскіх месцах. Але я лічу, што гаварыць па-беларуску – гэта модна. Многае залежыць і ад нас, маладога пакалення. Мы абяцаем захаваць мову нашых продкаў і перадаць нашчадкам. А дэвізам будуць словы Уладзіміра Караткевіча: «Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе. Хто забыў сваю мову – усё згубіў". Дык не згубім ні сябе, ні мовы беларускай!
Шарапа Яна, вучаніца 10 класа ДУА"Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля"
-- 192.168.206.115 (2014-02-25 09:27:08)
Вітаю, шаноўныя.
Сапраўды, мова – адзін з самых дзейсных сродкаў выхавання асобы чалавека. Родная мова з'яўляецца тым ланцужком, які звязвае чалавека з Радзімай, з продкамі, з самабытнай культурай прашчураў. Вельмі важна ўсведамляць сябе прадстаўніком нацыі, носьбітам і захавальнікам спадчыны свайго народа. Варта быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Айчыны, але не менш важна быць проста чалавекам, засвоіць і навучыцца правільна і дакладна перадаваць свае думкі іншым людзям, выхаваць у сабе пачуццё ўласнай годнасці. І менавіта родная мова (з яе адметнасцямі, ёмістасцю і непаўторнасцю) дапамагае чалавеку стаць Чалавекам.
Дзякую за ўвагу.
Ціхая Д.В., ДУА «Негарэльская сярэдняя школа №1»
-- schoolnet.by (2014-02-26 16:10:48)
1. Кожны беларус павінен любіць і шанаваць беларускую мову. Наша мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Сёння галоўная задача для кожнага з нас – узвысіць роднае слова і стаць сапраўдным беларусамоўцам.
2. Разумныя людзі кажуць, што мову трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Любім жа мы сваё дзіця, якое б яно не было: прыгожае ці не вельмі, хворае ці здаровае. Бо яно – наша! Так і родная мова – яна наша. З дзіцячага садка, а бо і раней, прывіваць любоў да слова павінны ў першую чаргу бацькі, потым выхавальнікі, настаўнікі, бібліятэкары.
3. Ад Ф. Скарыны да нашых дзён беларускія творы бароняць мову, бароняць край, не даюць змоўкнуць беларускаму слову. Няма мовы – няма і будучыні!
Н.І. Міціна бібліятэкар ДУА “Вялікасельскі ВПК ДС-БШ”
-- schoolnet.by (2014-02-28 13:59:24)
Добавить комментарий:
Rating All.BY