Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Метод Копилка/МОЗАМЗАВ ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Методическое объединение заместителей заведующих по основной деятельности


Секцыя кіраўнікоў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці дашкольных устаноў.


Тэма: Аптымізацыя дзейнасці дашкольнай установы па стварэнню адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для развіцця асобы кожнага дзіцяці.
Форма правядзення: семінар.
Дата правядзення: 21.08.2009.
Месца правядзення: Ясли – сад №2 г. Дзяржынска
Пачатак: 14.00.
Мэта: Аналіз работы сістэмы дашкольнай адукацыі раёна, праектаванне дзейнасці па яе ўдасканальванню на новы навучальны год, вывучэнне нарматыўна – прававых дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне вопыта ўпраўленчай дзейнасці па забеспячэнню якасці адукацыйнага працэса з дзецьмі дашкольнага ўзросту.


Парадак правядзення:
1. Стан і перспектывы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раёна на 2009 – 2010 навучальны год.

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

2. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці ДУ. (інфармацыйнае паведамленне).

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

3. Арганізацыя новых форм як сродак забеспячэння даступнай якаснай дашкольнай адукацыі для кожнага дзіцяці (выступленне з вопыта работы).

Чыгір Т.К., загадчык ДУА “Яслі – сад №5 г.Дзяржынска”

4. Стварэнне умоў для развіцця дашкольнікаў у адпаведнасці з іх прыроднымі задаткамі, схільнасцямі, інтарэсамі, развіццё творчых здольнасцей асобы. (выступленне з вопыта работы)

Лунёва І.І., загадчык ДУА “Яслі – сад №6 г.Дзяржынска”

5. Абарона правоў і ахова законных інтарэсаў дзяцей – адно з накірункаў дзейнасці дашкольнай установы (інфармацыйнае паведамленне).

Фенько А.М., метадыст аддзела адукацыі

6. Арганізацыя сістэмы раённай метадычнай работы з кіраўнікамі, намеснікамі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці, намеснікаў дырэктароў ВПК, спецыялістамі дашкольных устаноў у 2009 – 2010 навучальным годзе.

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

7. Падвядзенне вынікаў работы секцыі.


Для работы секцыі неабходна мець пры сабе метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці ДУ, праект плана установы адукацыі (з дадаткамі) на новы навучальны год .

Рэкамендацыі секцыі кіраўнікоў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці дашкольных устаноў.

1. Кіравацца ў сваёй працы метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы.
2. Забяспечыць выкананне наступных задач па ўдасканаленню і развіццю сістэмы дашкольнай адукацыі раёна:

  1. Забеспячэнне даступнай якаснай дашкольнай адукацыі. Павышэнне працэнта ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй у гарадской мясцовасці да 90%, вясковай мясцовасці да 80%.
  2. Укараненне адпаведна запытаў бацькоў новых арганізацыйных форм дашкольнай адукацыі: групы кароткачасовага знаходжання, групы выхадного дня, рознаўзроставых груп, сезонных гульнёвых пляцовак, г.д.
  3. Удасканаленне працэса ўкаранення здароўесберагаючых тэхналогій, якія забяспечваюць ахову жыцця і здароўя дзяцей.
  4. Аптымізацыя адукацыйнага працэса праз забеспячэнне індывідуальнага падыхода да кожнага дзіцяці, вызначэнне прыарытэтаў дзейнасці кожнага спецыяліста ў развіцці індывідуальных здольнасцей кожнага дзіцяці. Пашырэнне спектра дадатковых адукацыйных паслуг для развіцця творчых, інтэлектуальных здольнасцей.
  5. Распрацоўка сістэмы маркетынгавай дзейнасці па інфармаванню жыхароў кожнага мікрараёна установы па аказанню адукацыйных паслуг.
  6. Аптымізацыя псіхолага – педагагічнага суправаджэння як сродка асобасна – арыентаванай мадэлі выхавання дзяцей ва ўмовах дзіцячага сада.
  7. Забеспячэнне партнёрскіх узаемаадносін усіх структур пры арганізацыі ранняга выяўлення і аказання дапамогі дзецям з АПФР.
  8. Павышэнне узроўня прафесійнай кампеіэнцыі кадраў, псіхалагічнай культуры. Фарміраванне ў педагогаў патрэбнасці ва ўдасканаленні прафесійнага майстэрства. Павышэнне паказчыка колькасці педагогаў с вышэйшай адукацыяй на 7 – 10%, педагогаў з вышэйшай квалікацыйнай катэгорыяй на 5 – 10%. Актывізацыя работы з рэзервам кіруючых кадраў.
  9. Аптымізацыя арганізацыйна – метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэса з дзецьмі, актывізацыя узаемадзенння дашкольных устаноў гарадской і вясковай мясцовасці.
  10. Укараненне актыўных форм узаемадзеяння педагогаў і бацькоў выхаванцаў дзеля забеспячэння гарманічнага і сацыяльнага дабрабыту дзіцяці.
  11. Удасканаленне матэрыяльна – тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Выкананне паказчыка забеспячэння гульнёвым абсталяваннем адпаведна неабходнага пераліка да 80%.
  12. Павышэнне асабістай адказнасці кіраўніка установы адукацыі за забеспячэнне якаснага зместа дашкольнай адукацыі.


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY