| Избранное: | Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация |
Региональная сеть |
РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Хозгруппа |
Дистанционное обучение | Справка
Тэма: Аптымізацыя дзейнасці дашкольнай установы па стварэнню умоў па развіццю асобы дзіцяці ў адпаведнасці з прыроднымі задаткамі, схільнасцямі, інтарэсамі .
Форма правядзення: семінар.
Дата правядзення: 20.08.2009.
Месца правядзення: Ясли – сад №6 г. Дзяржынска
Пачатак: 10.00.
Мэта: Аналіз работы сістэмы дашкольнай адукацыі раёна, праектаванне дзейнасці па яе ўдасканальванню на новы навучальны год, вывучэнне нарматыўна – прававых дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне вопыта педагагічнай дзейнасці па забеспячэнню ўмоў для развіцця асобы дзяцей дашкольнага ўзросту.
Парадак правядзення:
1. Стан і перспектывы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раёна на 2009 – 2010 навучальны год.
2. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці ДУ (інфармацыйнае паведамленне).
3. Маральна – патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з родным краем (выступленне з вопыта работы).
4. Псіхолага – педагагічныя асновы падрыхтоўкі дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання ў школе (выступленне з вопыта работы).
5. Тэатральна – гульнёвая дзейнасць як сродак развіцця творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту (выступленне з вопыта работы).
Канэцкая Т.І., выхавацель ДУА “Яслі – сад №5 г.Дзяржынска”
6. Арганізацыя сістэмы раённай метадычнай работы са спецыялістамі дашкольных устаноў у 2009 – 2010 навучальным годзе.
7. Агляд навiнак метадычнай лiтаратуры i выданняў перыядычнага друку.
8. Падвядзенне вынікаў работы секцыі.
Для работы секцыі неабходна мець пры сабе метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы.
1. Кіравацца ў сваёй працы метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы.
2. Забяспечыць выкананне наступных задач па ўдасканаленню адукацыйнай работы з дзецьмі:
Тэма: “Фізічнае выхаванне і аздараўленне дзяцей дашкольнага ўзросту на сучасным этапе”.
Форма правядзення: семінар.
Дата правядзення: 21.08.2009.
Месца правядзення: яслі – сад №3 г.Дзяржынска
Пачатак: 10.00.
Мэта: Вывучэнне нарматыўна – прававых дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне вопыта па фізкультурна – аздараўленчай работе, па фізічнаму выхаванню і медыцынскаму абслугоўванню дашкольнікаў, праектаванне метадычнай работа на наступны навучальны год
Парадак правядзення:
1. Нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць фізкультурна – аздараўленчую работу ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі. Метадычныя матэрыялы у дапамогу спецыялістам ДУ. (інфармацыйнае паведамленне).
2. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы. (інфармацыйнае паведамленне).
3. Агульная характарыстыка асноўных форм і відаў фізкльтурна – аздараўленчай работы ў дашкольнай установе (выступленне з вопыта работы).
4. Карэкцыйна – аздараўленчая работа ў дзіцячым садзе (выступленне з вопыта работы).
5. Народныя рухомыя гульні як сродак фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту (выступленне з вопыта работы).
6. Арганізацыя сістэмы раённай метадычнай работы з кіраўнікамі фізичнага выхавання, медыцынскіх работнікаў ДУ у 2009 – 2010 навучальным годзе.
Для работы секцыі неабходна мець пры сабе метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці ДУ, план установы адукацыі па захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей, далучэнню да высноў ЗЛЖ.
Рэкамендацыі секцыі кіраўнікоў фізічнага выхавання, медыцынскіх работнікаў дашкольных устаноў:
1. Удасканаленне працэса ўкаранення здароўесберагаючых тэхналогій, якія забяспечваюць ахову жыцця і здароўя дзяцей, усёй сістэмы работы з дзецьмі ў кожнай дашкольнай установе і як вынік – сніжэнне ўзроўня захворваемасці дзяцей.
2. Актыўнае вывучэнне і выкананне патрабаванняў нарматыўна – прававых дакументаў па медыцынскаму абслугоўванню, фізкультурна – аздараўленчай работе ў дашкольнай установе.
3. Удасканаленне комплекснага медыка – псіхолага – педагагічнага суправаджэння кожнага дзіцяці, які забяспечвае здароўезберагаючы асобасна арыентаваны падыход адукацыйнай работы.
4. Аптымізацыя індывідуальнай работы з дзецьмі, якія маюць адхіленні ў стане здароўя, рухальным развіцці, а таксам з дзецьмі, якія валодаюць псіхаматорнай адоранасцю (работа секцый: акрабатыкі, мастацкай гімнастыкі, баскетбола, г.д.) на аснове дыягностыцы і ўліку рухальных уменняў і навыкаў дзяцей, кантроля за станам іх здароўя, узроўнем фізічнага развіцця.
5. Актывізацыя асветніцкай работы сярод бацькоў па прафілактыцы захворванняў дашкольнікаў, па фарміраванню ў дзяцей асноў цэнасных адносін да свайго здароўя, а таксама работу па актыўнаму ўдзелу бацькоў выхаванцаў у сумесных фізкульурна – аздараўленчых мерапрыемствах.
6. Вывучэнне вопыта сямейнага выхавання па фарміраванню асноў здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў.
7. Удасканаленне для аптымізацыі рухомай дзейнасці дзяцей аздараўленча – развіваючых, прадметна – гульнёвых ўмоў ў спартыўнай зале, групе, на пляцоўцы згодна зацверджанага пераліка, яго эфектыўнае выкарыстанне ў фізкультурна – аздараўленчай работе.
8. Сістэматычнае правядзенне у адпаведнасці з метадычнымі патрабаваннямі форм фізкультурна – аздараўленчай работы ў дзіцячым садзе: ранішняя гімнастыка, фізічныя практыкаванні і гульні на прагулцы, фізкультурныя заняткі розных тыпаў і відаў, актыўны адпачынак: фізкультурныя святы, досугі, дні здароўя. Укараненне новых форм фізкультурна – аздараўленчай работы- фітнес (фітбол – гімнастыка, дзіцячы стэп, аэробіка, аква – аэробіка, г.д.).