Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Метод Копилка/МОМузРук ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Методическое объединение музыкальных руководителей

Секцыя музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў, вучэбна – педагагічных комплексаў.


Тэма: Удасканаленне адукацыйнага працэса па фарміраванню асноў музычнай культуры дашкольнікаў ў адпаведнасці з іх прыроднымі задаткамі, схільнасцямі, інтарэсамі .
Форма правядзення: семінар.
Дата правядзення: 20.08.2009.
Месца правядзення: Ясли – сад №6 г. Дзяржынска
Пачатак: 13.00.
Мэта: Аналіз работы сістэмы дашкольнай адукацыі раёна, праектаванне дзейнасці па яе ўдасканальванню на новы навучальны год, вывучэнне нарматыўна – прававых дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне вопыта педагагічнай дзейнасці па забеспячэнню ўмоў для развіцця асобы дзяцей дашкольнага ўзросту.

Парадак правядзення:
1. Стан і перспектывы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раёна на 2009 – 2010 навучальны год.

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

2. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці ДУ (інфармацыйнае паведамленне).

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

3. Выкарыстанне аптымальных форм арганізацыі музычнай дзейнасці па фарміраванню асноў музычнай культуры дзяцей.

Ждановіч Г.А., музычны кіраўнік ДУА “Яслі – сад №2 г.Фаніпаля”

4. Інтэграцыя дзейнасці музычнага кіраўніка і выхавацеля па развіццю творчых здольнасцей дзяцей (выступленне з вопыта работы).

Мурашка Л.М., музычны кіраўнік ДУА “Яслі – сад №4 г.Фаниполя”

5. Прадметна – развіваючае гульнёвае асяроддзе як сродак развіцця асобы дзіцяці (інфармацыйнае паведамленне).

Валахановіч Г.А., музычны кіраўнік ДУА “Яслі – сад №6 г.Дзяржынска”

6. Арганізацыя сістэмы раённай метадычнай работы са спецыялістамі дашкольных устаноў у 2009 – 2010 навучальным годзе.

Грыгаровіч Т.В., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі

7. Агляд навiнак метадычнай лiтаратуры i выданняў перыядычнага друку.

Пятровіч І.П., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі – сад №6 г.Дзяржынска”

8. Падвядзенне вынікаў работы секцыі.


Для работы секцыі неабходна мець пры сабе метадычныя рэкамендацыі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы.


Рэкамендацыі секцыі музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў, вучэбна – педагагічных комплексаў.

1. Кіравацца ў сваёй працы метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрста адукацыі да пачатку навучальнага года па рэалізацыі прыарытэтных напрамкаў развіцця і дзейнасці дашкольнай установы.
2. Забяспечыць выкананне наступных задач па ўдасканаленню адукацыйнай работы з дзецьмі:

  1. Удасканаленне працэса ўкаранення здароўесберагаючых тэхналогій, якія забяспечваюць ахову жыцця і здароўя дзяцей.
  2. Аптымізацыя адукацыйнага працэса праз забеспячэнне індывідуальнага падыхода да кожнага дзіцяці, вызначэнне прыарытэтаў дзейнасці кожнага спецыяліста ў развіцці індывідуальных здольнасцей кожнага дзіцяці.
  3. Пашырэнне спектра дадатковых адукацыйных паслуг для развіцця творчых, інтэлектуальных здольнасцей.
  4. Аптымізацыя псіхолага – педагагічнага суправаджэння як сродка асобасна – арыентаванай мадэлі выхавання дзяцей ва ўмовах дзіцячага сада.
  5. Укараненне актыўных форм узаемадзеяння педагогаў і бацькоў выхаванцаў дзеля забеспячэння гарманічнага і сацыяльнага дабрабыту дзіцяці.
  6. Удасканаленне матэрыяльна – тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Выкананне паказчыка забеспячэння гульнёвым абсталяваннем адпаведна неабходнага пераліка да 80%.
  7. Павышэнне асабістай адказнасці кожнага педагога ўстановы адукацыі за забеспячэнне якаснага зместа дашкольнай адукацыі кожнага дзіцяці.


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY