Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Метод Кабинет/ФорумПремии ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Форум «Аб падрыхтоўцы да жнівеньскага педагагічнага форума – 2010 і прысуджэнні ганаровага імя стыпендыям і прэміям райвыканкама»

1. Чыё імя могуць насіць стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду райвыканкама для вучняў і педагогаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у прадметных алімпіядах, інтэлектуальных і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях?

2. Якім Вы бачыце жнівеньскі педагагічны форум -2010?



Заўвага 1:
1. Калі каментарыі да старонкі нябачныя, націчніце спасылку [Показать комментарии/форму]
2. Каб увесці свой каментарый:

  1. перапішыце лічбы з карцінкі ў поле ўводу, якое знаходзіцца побач з ёй — гэта абарона ад спама;
  2. увядзіце сваё паведамленне і не забудзьцеся падпісаць яго;
  3. націсніце кнопку Отправить;


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментарии [Скрыть комментарии/форму]
Стыпендыі райвыканкама для дзяцей, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай дзейнасці, і прэміі іх настаўнікам могуць насіць імя Міколы Ермаловіча. Гэта знакавая асоба ў гісторыі Беларусі: педагог, навуковец, даследчык айчыннай гісторыі. Ён зрабіў значны ўклад у развіццё беларускай навукі. Яго вызначалі навуковая прынцыповасць, вернасць ісціне, непадкупнасць і разам з тым чалавечая прыстойнасць і сціпласць. Імя Міколы Ермаловіча непасрэдна звязана з Дзяржынскай зямлёй--гэта яго радзіма.
Ф.А.Качановіч, метадыст РВМК
-- 192.168.3.71 (2010-07-05 15:36:08)
Вопрос №1
Считаем, что это должен быть человек, посвятивший свою жизнь обучению и воспитанию детей.
Анисович Адам Иванович, учитель истории СШ №1, участник ВОВ, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь. Пропагандировал идеи патриотизма, интернационализма, бескорыстного служения отечеству.
Вопрос №2
А) Может быть стоит организовать фотогалерею или фотовыставки учреждений образования «Лицо моей школы», в которых бы были отражены отличительные черты каждого учреждения и яркие, интересные, запоминающиеся моменты школьной жизни .
Потом можно было бы издать фотоальманах «Школы Дзержинщины»
Б) Перед началом форума показать презентации учреждений образования -победителей районного соревнования в различных номинациях.
Администрация гимназии г. Дзержинска
-- 178.125.80.57 (2010-07-05 16:48:37)
1.Карусь Каганец
2.Відэаролікі пераможцаў спаборніцтва у пачатку работы
-- demidovichi.schoolnet (2010-07-06 10:54:04)
1. Мікола Ермаловіч – настаўнік, воін, прынцыповы чалавек, вялікі інтэлектуал, гуманіст. Яго імя па праву можа стаяць у першых радах ганаровых людзей Дзяржыншчыны і несці гонар нашых вучняў, настаўнікаў на мерапрыемствах самага высокага ўзроўню.
2. Фотавыстава «Маленства мілага ўсмешкі", вырабы з лёну "Ільняное цуда",дзіцячыя вырабы «Дашкаляты» (але вырабы каб былі дзіцячыя, а не «пад дзіця») і інш.
-- cher.schoolnet (2010-07-06 12:04:59)
1. Гаворачы пра прэміі, мы лічым, што прэміі павінны насіць імены такіх знакамітых дзеячау Беларусі як: а) Мікола Ермаловіч – настаўнік, воін, чалавек розных інтарэсау. Яго фігура значная яшчэ і таму, што ен наш зямляк, а таму гэты факт можа падштурхнуць да дасягнення дзецьмі значных вынікау. Бо вельмі часта мы вывучаем сусветную гісторыю, амаль увесь свет, а пра свае родныя мясціны не ведаем нічога. тым больш пра такіх знакамітых людзей. б) князь Канстанцін-Васіль Астрожскі – унес вельмі значны уклад у развіцце навукі на Беларусі, на яго маентках рабіліся пераклады кніг, былі выдавецтвы, кнігарні, ен запрашай многіх вучоных (грэкау, лацінян). У свой час быу абаронцам праследуемай праваслайнай Царквы, усе жыцце палажый дзеля росквіту сваей роднай Беларусі (тады ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай). в) свяціцель Кірыла Тураускі – пра яго выдатныя заслугі можна не казаць, бо гэта ведае кожны сумленны беларус; есць нават Дзяржауная узнагарода у яго гонар.
2. Мы лічым, што можна правесці конкурс-эссе на тэму: «Што я магу зрабіць для сваей краіны» – практычныя меры па развіццю на месцах сістэмы адукацыі у цэлым, і працы устаноу на месцах.
НАВАСЕЛКАУСКі ДС-САШ
-- novoselki.schoolnet (2010-07-06 12:25:35)
1.Анісовіч Адам Іванавіч, настаўнік гісторыі з Дзяржыншчыны.
2. Да жнівеньскага форуму хацелася б ужо азнаёміцца з планам работы аддзела адукацыі па асноўных накірунках дзейнасці, каб мець магчымасць праектаваць сваю работу на наступны 2010/2011 навучальны год.
Адміністрацыя СШ №4 г.Дзяржынска.
-- 192.168.3.71 (2010-07-06 14:46:07)
Шаноўнае спадарства!
Ці будзе правільна называць прэмію райвыканкама па такой шырокай намінацыі (для вучняў і педагогаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у прадметных алімпіядах, інтэлектуальных і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях) імёнамі гісторыкаў, дзеячаў, асветнікаў. За выключэннем канешне тых, якія валодалі усімі тымі геніяальнымі якасцямі, згодна заяўленых намінацый. Па- гэтаму напэўна было б правільна
раз'яднаць намінацыі на 1- (для вучняў і педагогаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у прадметных алімпіядах, інтэлектуальных і творчых конкурсах на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях) і 2-за спартыўныя спаборніцтвы.
1-й надаць імя М.І. Ермаловіча
2-й трэба спытаць спарцменаў.
Скірмантаўская САШ.
-- skirmantovo.schoolnet (2010-07-06 14:53:10)
1.Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч -нарадзіўся ў Мінску, радавыя корні ў в.Бакінава. З Дзяржыншчынай падтрымлівае пастаянныя сувязі. Беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук. Закончыў БДУ. Сын беларускага паэта, празаіка. Мае навуковыя працы па радыёфізіке, электронцы. З 1994 г.-дырэктар Цэнтра палітычных і эканамічных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Мінск).
2.Августовский педагогический форум 2010 г.:
-презентация опыта работы лучших учреждений образования Дзержинского района;
-лето 2010;
-творческие успехи учащихся и педагогов, чествование достигнувших высоких результатов;
-встреча с интересными людьми, представителями других районов Минской области;
-организованная продажа новинок методической литературы.
Станьковская СОШ имени Марата Казея
-- stankovo.schoolnet (2010-07-08 12:06:36)
1.Стыпендыі райвыканкама для дзяцей, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай дзейнасці, і прэміі іх настаўнікам могуць насіць імя Алеся Рыбака. Гэта наш зямляк, які нарадзіўся ў весцы Макаўчыцы у простай сялянскай сямьі. Зрабіў значны ўклад у развіцце нацыянальнай культуры. Падтрымлівае цесную сувязь у Дзяржыншчынай.

2.Нашы пажаданні:
Інфармацыйны характар форуму, які дасць дасканульную ацэнку работы адукацыйных устаноў за мінулы год. Падрабязная інфармацыя аб плане работы аддзела адукацыі на новы навучальны год.

ДУА «Дзяржынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2"
-- dsch2.schoolnet (2010-07-09 11:10:47)
1. Паважаныя калегі! Хачу выказаць свае пажаданні наконт імя нашага славутага земляка, якое з гонарам можа насіць стыпендыя раеннага выканаўчага камітэта для адораных вучняў і таленавітых настаўнікаў. Я маю на ўвазе нашага земляка, выдатнага вучонага гісторыка, краязнаўцу, беларусазнаўцу Мікалая Мікалаевіча Улашчыка. Вучань Доўнар-Запольскага і Пічэты, выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, ен здолеў выстаяць у цяжкіх выпрабаваннях і ўсе жыцце звставаўся адданым гісторыі, Беларусі і роднай мове. Ен выстаяў, нягледзячы на шматразовыя арышты і рэпрэсіі, турмы, гулаг і выгнанне. З 1955 года Мікалай Мікалаевіч жыў у Маскве, стаў доктарам гістарычных навук, працаваў у Істытуце гісторыі. Яго даследаванні па гісторыі беларускай вескі, крыніцазнаўству і археаграфіі лічацца к4ласічнымі. Велічным помнікам узвышаецаа двухтомны збор беларускіх летапісаў, які вучоны падрыхтаваў і выдаў у Маскве. Творчая спадчына Мікалая Улашчыка шматбаковая. Ен не толькі гісторык і археограф, але і аутар даследаванняў па бібліаграфіі, кнігазнаўству, археалогіі і краязнаўству, этнаграфіі і фалькларыстыцы. Ен меў незвычайны дар – за лічбамі і фактамі адчуць эпоху, бачыць канкрэтнага чалавека, разумець яго і пераказаць усе гэта чытачу.
З павагай да вас настаўніца гісторыі, старшыня райкама прафсаюза Л.А.Кірэева
-- 192.168.3.71 (2010-07-12 09:16:53)
1. Падтрымліваем прапанову надаць стыпендыі раённага выканаўчага камітэта імя выдатнага вучонага, знакамітага земляка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.
2. Фотагалерэя «Маладыя настаўнікі Дзяржыншчыны – нашчадкі славутых імёнаў!" Або «Настаўнікі Дзяржыншчыны – нашчадкі славутых імёнаў!"
ДУА «Гімназія г. Фаніпаля»
-- 192.168.229.114 (2010-07-12 17:04:22)
1. Для шырокага кола грамадскасці самы знакаміты зямляк – Марат Казей
СПЦ
-- schoolnet.by (2010-07-16 11:31:04)
1. Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч – пісьменнік, палітычны дзеяч, патрыёт сваёй Радзімы.
2.Нашы пажаданні:
– прэзентацыі вопыта работы лепшых устаноў адукацыі Дзяржынскага р-на;
– падрабязная інфармацыя аб плане работы аддзела адукацыі на 2010–2011 навучальны год;
– творчая выстава метадычнай работы з вопыту работы: настаўнікаў, класных кіраўнікоў, педагогаў сацыяльных, псіхолагаў, намеснікаў дырэктароў.
Данілавіцкі ВПК ДС-САШ
Данілавіцкі ВПК ДС-САШ
-- 10.0.19.20 (2010-07-16 11:38:38)
1. Премия имени Кандрата Крапивы – известного писателя, баснописца.Кандрат Крапива – выпускник белорусской школы №1 г. Дзержинска.
2. Интернет -мост с педагогической общественностью районов Минской обл., г.Тихвина, Ленинградской обл.
Ведущий специалист отдела образования Бибик Т.Л.
-- 192.168.4.44 (2010-07-16 11:41:55)
1.Премия имени Кандрата Крапивы.
2.Перед началом форума показать презентации учреждений образования -победителей районного и областного соревнования в различных номинациях.
Администрация ГУО «Гимназия №1 г. Дзержинска "
-- 192.168.224.73 (2010-07-16 15:22:11)
1.Предлагаем нашего земляка Графа Эмерика фон Гуттен-Чапского – крупного землевладельца, нумизмата, библиофила, собирателя произведений искусства, коллкционера, основателя музея фон Гуттен-Чапских в Кракове – родился 5 ноября 1828 года в имении Станьково Койдановской волости Минского уезда. Эмерик Чапский окончил Виленскую гимназию и естествоведческий факультет Московского университета со степенью кандидата. В 1851 году поступил на службу в Министерство внутренних дел. Во время реформы 1861 года он избран «мировым посредником» Минского уезда. В 1863 году назначен губернатором Великого Новгорода, с 1865 года – вице-губернатором Петербурга. С 1875 года директор Лесного департамента Министерства государственного имущества Россйской империи. Он живо интересовался судьбой русских лесов и нередко поднимался на их защиту, чем вызывал недовольство царских властей. Эмерик Чапский автор книг: «Удельные, великокняжеские и царские деньги Древней Руси».
2. Презентация или фотогалерея «Педагогические династии Дзержинщины».
ИО Директора И.А.Образцова
УО «Станьковский детский дом»
-- 194.158.222.169 (2010-07-17 12:34:49)
1. Анісовіч Адам Іванавіч, настаўнік гісторыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
2.Правесці прэзентацыю вопыта работы лепшых ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна.

Адміністрацыя ДУА «Вялікасельскі ВПК ДС-СШ»
-- 192.168.3.71 (2010-07-20 09:55:25)
1.Стипендии одаренным учащимся и премии учителям могут носить имя нашего земляка Николая Ермаловича
2. -презентация опыта работы лучших учреждений образования Дзержинского района;
-презентация «Учительские династии Дзержинщины»
-встреча с интересными людьми, представителями других районов Минской области
ГУО «Негорельская БОШ №2»
-- 192.168.3.71 (2010-07-20 12:40:27)
1. Падтрымліваем прапанову, што стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду райвыканкама для вучняў і педагогаў могуць насіць імя Міколы Ермаловіча.
2. Жнівеньскі педагагічны форум – 2010:
– прэзентацыі вопыту работы лепшых устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна;
– сустрэчы са знакамітымі людзьмі Дзяржынскага раёна.
Валмянскі ВПК ДС – САШ
-- volmainfo.schoolnet (2010-08-11 16:22:08)
Добавить комментарий:
Rating All.BY