Главная Страница |  Каталог / Изменения / НовыеКомментарии |
Вход:     Пароль:   

  Избранное:   Каталог | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация  
::

: Fanipol ...

Региональная сеть | РОО | Учреждения образования | МетодКабинет | МетодКопилка | Проекты | Обсуждения | Хозгруппа | Дистанционное обучение | Справка


Горад Фаніпаль

Фаніпаль — горад у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Геаграфічныя каардынаты: 53° 45' паўночнай шыраты, 27° 20' ўсходняй даўгаты.
Горад размешчаны ў 24 км паўднёва-заходней гарада Мінска па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралям Брэст-Масква на водападзеле рэк Пціч і Нёман, на аднолькавай адлегласці як ад менскай колцавай дарогі, так і ад горада Койданава – 13 км.

Назва

Існуе легенда, што за пражываў тут у даўнія часы пан, валодаў сотнямі гектараў зямлі і леса. І было ў яго дзве дачкі, якіх клікалі Фані і Поля, імёнамі якіх назвалі пасёлак.

Гісторыя

* 1856: першыя згадкі. Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, як былое валоданне памешчыкаў Энэльфельдта і Багдашэўскага.
* 1870: адчынены чыгуначны прыпынкавы пункт.
* 1871: адчыненая станцыя Токараўская, названая ў гонар губернатара Мiнскай губерні А. Токарава – заснавальніка чыгункі Брэст-Масква.
* 9 жніўня 1876: чыгуначная станцыя стала звацца Фаніпаль.
* 1965?: Пабудаваны ў Фаніпале першы завод – гэта адзіны ў Рэспубліцы Беларусь завод жалезабетонных маставых канструкцый.
* 29 красавіка 1984?: прысвоены статус гарадскога пасёлка.
* 22 чэрвеня 1999?: становіцца горадам раённага падначалення.

Адміністрацыйны падзел

Горад падзелены на 5 мікрараёнаў:
Маладзёжны
Паўночны
Цэнтральны
Завадскі
Паўднёвы

Адукацыя

У Фаніпале ёсць гімназія і сярэдняя школа, дзе навучаюцца больш 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах.
У горадзе есць 4-ы дашкольныя устанвы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама фанiпальская музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых прылад.
Таксама жыхары могуць карыстацца гарадской бібліятэкай з вялікім фондам кніг, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, з іх 895 – навучэнцы.

Знешния спасылкі

Фаніпаль OnLine


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Один комментарий. [Показать комментарии/форму]
Rating All.BY